Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 45 человек

Из истории школы

Дата: 23 сентября 2018 в 13:35, Обновлено 8 сентября 2020 в 21:25


Школьны дом усім – як маці,

Бо вераць тут, што талент ёсть

                                                                             У кожнага дзіця.

                                                  Са школьнага летапісу

   У Крайску да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі дзейнічалі дзве школы, дзе працавалі тры настаўнікі. У школе для дзяўчынак выкладаў 1 настаўнік, навучанне працягвалася 3 гады, а ў школе для хлопчыкаў працавалі 2 настаўнікі, і вучыліся яны 5 гадоў. Наведвалі гэтыя школы каля 100 вучняў.

     У 30-ыя гады ў Крайску таксама былі дзве школы: адна для яўрэяў, другая для іншых вучняў. Школы размяшчаліся ў трох будынках. У 1937 годзе на месцы сённяшняй школы быў пабудаваны аднапавярховы драўляны будынак. Дырэктарам назначылі настаўніка матэматыкі Бандарэнка, а яго жонка выкладала беларускую мову і літаратуру. У той час у школе працавала многа настаўнікаў, у тым ліку і знакаміты Леапольд Родзевіч, а таксама Чаржынскі Уладзіслаў Вікенцьевіч (крытык, літаратуразнаўца) – муж Яўгеніі Плаўнік.

  У 1941 годзе, у верасні месяцы, нягледзячы на ваеннае ліхалецце, заняткі працягваліся. Але ў 1943 годзе вучні не змаглі пераступіць парог школы: немцы спалілі будынак. І толькі ў 1944 годзе, пасля вызвалення Крайска ад фашыстаў, аднавіліся заняткі. Для гэтага адрамантавалі  некалькі хат ў вёсцы Грыневічы і адкрылі сямігодку.

З 1953 года ёй быў нададзены статус  сярэдняй школы і першых сваіх выпускнікоў адправіла ў жыццёвую дарогу ў 1956 годзе. Тады атэстаты аб заканчэнні атрымалі 19 вучняў. З 1955 па 1960 год дырэктарам школы быў Пятрашкевіч Мікалай Яфімавіч.

    У 1962 годзе ў Крайску пабудавана новая школа. Гэта прыгожы двухпавярховы будынак, у якім размясціліся восем вучэбных класаў, майстэрня, спартыўная зала.   

 Больш чым за паўвекавы перыяд  існавання Крайскай сярэдняй школы за яе штурвалам стаялі тольки  тры дырэктары, і кожны з іх нацэльваў педагагічных калектыў на паспяховую работу.

   З 1960 года па снежань 1979 год школай кіраваў настаўнік рускай мовы і літаратуры Станкевіч Іван Мікалаевіч. У гэты час школа працавала ў дзве змены, навучалася тут звыш чатырохсот вучняў. Вучэбна-выхаваўчы працэс ажыццяўлялі 22 настаўнікі. Многія з іх зараз на заслужаным адпачынку. Школе яны аддалі значную частку свайго жыцця - 35-40 гадоў.

Нельга не ўспомніць  Брэцкіх  Аляксандра Іванавіча і Веру Захараўну, Станкевіч Маргарыту  Уладзіміраўну, Дубаневічаў  Станіслава Іосіфавіча і Алімпіяду  Іванаўну, Савельеву  Марыю Сяргееўну і Атрашкевіча Анатолія Канстанцінавіча, Бахар Вольгу Якаўлеўну і Бахар Аляксандру Лаўрэнцьеўну, Пракацень Лідзію Уладзіміраўну і Краўцова Валенціна Паўлавіча. Пад кіраўніцтвам  Івана Мікалаевіча  ля школы пасаджана ліпавая алея, а школьны сад, які быў закладзены ў тыя  гады, і зараз радуе вучняў і настаўнікаў смачнымі яблыкамі.

Ветэраны педагагічнай працы ў роднай школе (злева на права Дубаневіч Станіслаў Іосіфавіч, Вайніцкая Галіна Віктараўна, Станкевіч Іван Мікалаевіч, Станкевіч Маргарыта Уладзіміраўна).

У  1979 годзе школу  ўзначаліла  маладая  энергічная настаўніца беларускай мовы  і літаратуры Вайніцкая  Галіна   Віктараўна. Таленавіты педагог, сумленны чалавек, цікавая асоба, прыгожая жанчына. Патрабавальная да сябе і падначаленых, яна здолела аб’яднаць педагагічны  і  вучнёўскі калектывы, захаваць годнасць роднай мовы, беларускія традыцыі. За  гады  яе  кіравання  навучальная  ўстанова брала высокую    планку па падрыхтоўцы  да новага  навучальнага года, удзеле ў разнастайных конкурсах. А самае галоўнае тое, што Галіна Віктараўна разам са сваім калектывам на першае месца ставіла выхаванне чалавека як асобы.


 

Святлана  Аляксандраўна Петрашкевіч, якая ў 2005 годзе была назначана дырэктарам,  пачынала сваю працоўную дзейнасть менавіта ў нашай школе ў  якасці старшай піянерскай важатай. Педагагічную адукацыю атрымала ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя Леніна, працавала ў суседняй Завішынскай сярэдняй школе настаунікам роднай мовы і літаратуры.

Улюбёная ў сваю прафесію, яна ўвесь свой працойны і вольны час аддае школе. Шмат увагі ўдзяляе ўмацаванню матэрыяльна –тэхнічнай базы школы,   добраўпарадкаванню школьнага двара і класных пакояў.

Зараз тут набывае веды 81 вучань, працуе зладжаны педкалектыў з 19 творчых настаўнікаў. Сярод іх 17 з вышэйшай адукацыяй. Адметнасцю нашай школы з’яўляецца тое, што тут працавалі і працуюць шмат сямейных пар: Брыцько В.М і Брыцько В.А, Сенько І.І. і Сенько Г.А., Валадзько В. А. І Валадзько Р.І., Цалабанаў А.І.  і Цалабанава Л.Б., многія з іх шчыруюць на ніве асветы больш за 30 гадоў.

“Сеюць разумнае,  добрае,  вечнае” настаўнікі  Гладкая  Л.Ф., Сяргей  Г.А., Сабалеўская Л.Ф., Паўлоўскі  А.В., Савіцкая С.П.

Добрыя  словы  можна  пачуць  у  адрас  намесніка  дырэктара  па  выхаваўчай  рабоце  Ляхновіч М.А., педагога-сацыяльнага – Івановай В.А., педагога-псіхолага – Астроўкі В.П.

Вучні  займаюцца  ва  ўтульных  класах-кабінетах, камп’ютарным  класе. Для  заняткаў  спортам  і  ўмацавання  здароўя  школьнікаў маецца  добраўпарадкаваны  стадыён, спартыўная  зала. У  школе  арганізаваны  факультатыўныя  заняткі, а  ў  вольны  час  дзеці  займаюцца  ў  гуртках  і  спартыўных  секцыях. Да  паслуг  школьнікаў – бібліятэка, сталоўка.

   


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.