Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 45 человек

Змітрок Бядуля

Дата: 17 марта в 15:08, Обновлено 17 марта в 15:08

                      Змітрок  Бядуля

Пісьменнік нарадзіўся 23 красавіка 1886 го­да ў небагатай яўрэйскай сям'і ў мястэчку Пасадзец на Лагойшчыне, праз якое праходзіў стары тракт на Мінск. Сапраўднае яго імя — Самуіл Яфімавіч Плаўнік. У Пасадцы было ўсяго 18-19 хат, але ўласнай хаты сям'я Плаўнікаў не мела — настолькі яна была бедная. Жылі ў хаце дзеда, выдатнага каваля і медніка, які да таго ж быў і заўзятым кніжнікам. Баць­ка Самуіла быў таксама чалавекам цікавым. Ён іграў на скрыпцы, меў чулую душу і не вельмі прынявольваў сына да выбару жыццёвай дарогі. Праўда, бацькам хацелася, каб іх сын стаў рабінам, святаром у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне, таму яны аддалі яго вучыцца ў хедар (так называлася пачатковая  яўрэйская школа). У дзесяць год будучы пісьменнік ужо добра ведаў стараяўрэйскую мову, а рускай ён авалодаў самастойна, па самавучыцелі, толькі ў семнаццацігадовым узросце.

Пасля заканчэння хедара хлопчык працягваў вучобу ў ешыбоце — пачатковай школе рабінаў — спачатку ў Даўгінаве, потым у мяс­тэчку Ілья. Там былі строгія правілыельга, напрыклад, было чытаць якія-небудзь кнігі, акрамя рэлігійных. Зразумела, што развітаўся Самуіл з ешыботам без асаблівага жалю. Гэта здарылася ў 1902 годзе.

Пасля выгнання з ешыбота Змітрок Бя­дуля вярнуўся дадому. Звестак пра гэты перыяд яго жыцця засталося небагата. Нейкі час ён працаваў настаўнікам яўрэйскай мовы ў ваколіцах Пасадца і ў самім мястэчку. Калі бацька ўладкаваўся на працу да багатага лесапрамыслоўца, то ўзяў сына да сябе памочнікам.

У гэты час усё больш настойліва заяўляе аб сабе яго літаратурны талент. У 1907 годзе Змітрок Бядуля пачаў пісаць вершы на рускай мове, нават дасылаў іх у Пецярбург. У хуткім часе яму ўдаецца наладзіць супрацоўніцтва з газетай «Наша ніва». Першы твор, які яна надрукавала, быў абразок ,«Пяюць начлежнікі». Менавіта ён засведчыў пра нараджэнне новага беларускага пісьменніка. Гэта адбылося 23 верасня 1910 года. А ў 1912 годзе Змітрок Бядуля едзе ў Вільню сам, каб павысіць сваю адукацыю і ўключыцца ў літаратурнае жыццё. Дэталі яго жыцця ў культурным цэнтры Заходняга краю невядомыя, акрамя тых, што звязаны з  “Нашай нівай». Спачатку ён супрацоўнік рэдакцыі затым, з 1914 года, — адказны сакратар.  Самай значнай падзеяй гэтага перыяду жыцця пісьменніка з'яўляецца выхад у свет зборніка «Абразкі». Пісьменнік быў вымушаны пакінуць горад у 1915 годзе ў сувязі з набліжэннем нямецкага  фронту.

Пасля звароту з Вільні ён на нядоўгі час прыпыняецца ў родным Пасадцы, а потым пераязджае ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны. Тут адбываецца яго блізкае знаёмства з Максім Багдановічам. Многія творы Змітрок Бядуля адрасаваў дзецям. Гэта вершы, казкі, апавяданні, паэмы. Асаблівае месца сярод іх належыць казцы-паэме «Мурашка-Палашка» і аповесці-казцы «Сярэбраная табакерка», напісаным перад вайной.

Лад сям'і Плаўнікаў быў амаль што сялянскі, як і ў суседзяў-беларусаў. Супольнае з імі жыццё давала шмат уражанняў, уплывала на фарміраванне асобы будучага мастака слова. Ён занатаваў вялікую колькасць незвычайных вясковых гісторый, якія пазней склалі аснову шэрага навел. У Бядулі-пісьменніка, як адзначае літаратуразнаўца Іван Навуменка, былі два аўтарытэтныя настаўнікі: Біблія з яе старажытнымі гісторыямі, легендамі, духам старажытнасці і народныя скарбы. Пісьменнік Янка Скрыган успамінаў: «Дзівіліся са Змітрака Бядулі, што ён, будучы яўрэем, так любіць патрыярхальную Бела­русь і так ведае прыроду сялянскай душы». Нават яго псеўданім, на думку I. Навуменкі, паходзіць з беларускага фальклору, дзе ёсць такі казачны персанаж-дзядок Бядуля, — які ходзіць па свеце, спагадаючы бяздольным, суцяшаючы пакрыўджаных і сірот. Маючы чуллівае сэрца, пісьменнік не мог абысці гэтага героя сваёй увагай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.