Знаменитые выпускники

Дата: 25 сентября в 13:56, Обновлено 25 сентября в 14:05

Іван Мікалаевіч Пташнікаў

     Іван Мікалаевіч Пташнікаў - празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа(1978), Заслужаны работнік культуры Беларусі(1983). Нарадзіўся 7 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Задроздзе за пяць  кіламетраў ад Крайска. Бацька ад цяжкай хваробы памёр у 1947 годзе. Маці працавала  загадчыцай фермы. За поспехі ў працы была ўзнагароджана паездкай у Маскву на выставу дасягненняў народнай гаспадаркі. У сям’і было 8 дзяцей, але трое памерлі ў малым узросце. Жылі бедна. Калі  другія дзеці хадзілі ў школу ў ботах, Іван Мікалаевіч абуваў лапці. За што з яго смяяліся не толькі дзеці, але і неразумныя дарослыя.  Іван Мікалаевіч да вайны скончыў тры класы пачатковай школы ў роднай вёсцы. Перажыў разам з сям'ёю тры гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Пасля вайны скончыў Крайскую сямігодку,  потым - Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Далей вучобу працягваў у педагагічным інстытуце. Настаўнічаў у нашым раёне.  Супрацоўнічаў з рэдакцыяй раённай газеты “Ленінец”.

   У 1952 годзе І.Пташнікаў дэбютаваў з першым вершам, але ў далейшым адышоў ад паэзіі і галоўным чынам праяўляў сябе ў прозе. У 1957 годзе надрукавана аповесць "Чачык" на старонках часопіса "Полымя". Паралельна выкладаў у Лонваўскай пачатковай школе і навучаўся на філалагічным аддзяленні факультэта журналістыкі пры БДУ г. Мінска. Пасля яго заканчэння перайшоў на рэдактарскую працу: з 1957 па 1958 год - у аддзеле мастацкай літаратуры Дзяржаўнага Выдавецтва Беларусі, з 1958 па 1962 год - у аддзеле прозы часопіса "Маладосць" і з 1962 гады - у аддзеле прозы часопіса "Полымя".

   Пачатак літаратурнай дзейнасці - 1952 г. Асноўная тэматыка яго твораў – барацьба з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннае адраджэнне вёскі. У сваіх раманах Іван Пташнікаў не мяняе назву геаграфічных месц, вёсак, прозвішчы людзей. У яго творах многа дакументальных фактаў. І.Пташнікаў працуе вельмі плённа:

1957 - аповесць "Чачык"

1959 – збор твораў "Збожжа падае не на камень"

1962 - раман "Чакай у далёкіх Грынях"

1965 - аповесць "Лонва"

1966 - збор твораў "Сцяпан  Жыхар са Сцешыц"

1968 - аповесць "Тартак"

1970 - раман "Мсціжы"

1975 - аповесць "Найдорф"

1984 - раман "Алімпіяда"

1998 - апавяданне "Львы"

1999 – апавяданне  "Пагоня".

Аповесць “Тартак”  экранізавана (1973); сцэнарый І.Пташнікава, рэжысёр – В.Карпілаў.

 Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны ў 1994 годзе.

У наш час Іван Мікалаевіч Пташнікаў жыве, працуе і працягвае творчую дзейнасць у Мінску. Мы неаднаразова сустракаліся з яго малодшай  сястрой Ганнай Мікалаеўнай, якая жыве ў суседняй весцы Хадакі. Яна характарызавала Івана Мікалаевіча як спакойнага, паважнага чалавека. Расказала нам, што ён ніколі не курыў, не піў гарэлкі. Калі прыязджае ў вёску, то амаль увесь час праводзіць у лесе, на возеры. Вельмі любіць сабіраць грыбы,  назіраць за  прыродай. Пройдзе, астановіцца, вернецца назад і доўга- доўга ўглядаецца ў даль…

Памёр Іван Мікалаевіч 28 ліпеня 2016 года.



 


 



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.